Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2019
Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

2 жніўня 2019

Аграрыям не да адпачынку

Жніво ў раёне, вобразна кажучы, упэўнена набліжаецца да свайго экватара. Ці апраўдвае надзеі аграрыяў сёлетняя ўборка карэспандэнт раёнкі папрасіў расказаць першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка райсельгасхарчу Мікалая П’яўко.

— Мікалай Мікалаевіч, ці задавальняюць вас тэмпы абмалоту каласавых?

— Скажу так, што пакуль адзіным стрымліваючым фактарам для вяскоўцаў з’яўляецца надвор’е. Пры добрай пагодзе ў раёне здольныя ўбіраць па пяць і болей працэнтаў плошчаў збажыны за дзень. Гэта яскрава дэманструюць хлебаробы акцыянерных таварыстваў «Дзякавічы», «Людзяневічы», «Жыт-кавічыхімсервіс» і КСУПа «Коленскае», дзе  жніво даўно вядуць на другой палове зерневага кліна. Спадзяюся, што ў тыя тэрміны, якія агучыў на сялектарнай нарадзе кіраўнік краіны, мы вытрымаем. Для параўнання, летась на такі ж час у нас было ўбрана толькі 28 працэнтаў плошчаў каласавых.

— Важнымі паказчыкамі плённай працы хлебаробаў на жніве з’яўляюцца ўраджайнасць і валавы намалот. Якія прагнозы ў бягучым годзе?

— Аддача кожнага гектара ў сярэднім  складае прыкладна 29 цэнтнераў.  У параўнанні з іншымі раёнамі па гэтым паказчыку мы другія ў вобласці. Канечне, спадзяваліся на большае, бо своечасова справіліся з сяўбой азімых. Менавіта гэтыя культуры на нашых землях даюць  вышэйшую ўраджайнасць за яравыя. Але чэрвеньская засуха ўнесла карэктывы ў нашыя планы. Разам з тым, у параўнанні з мінулагоднім, калі на круг збіралі толькі па 25,7 цэнтнера зерня, у гэтым годзе прыраслі.  Не меней трыццаці тысяч тон збажыны на канец кампаніі мець будзем абавязкова.

— Агульны намалот,  які ўжо набліжаецца да пятнаццаці тысяч тон, што маюць аграрыі раёна, надае ўпэўненасці на паспяховае выкананне дзяржаўнага заказу.

— Гэта так. Сёння гаспадаркі павінны прадаць на хлебапрыёмнае прадпрыемства 5380 тон зерня. Асноўную колькасць з гэтага аб’ёму 3400 тон у асноўным  пшаніцы павінна паставіць нашая жытніца — акцыянернае таварыства «Тураўшчына». І варта сказаць, што са сваёй задачай працаўнікі гаспадаркі спраўляюцца даволі нядрэнна. У дзяржаўныя засекі яны засыпалі  2665 тон зерня.

— Важным у працы земляробаў у гэты час з’яўляецца не толькі жніво, але і кормавытворчасць. Як папаўняюцца запасы фуражу для грамадскага статка?

— Сёння мы маем 5497 тон сена і 43025 сенажу, што складае 42 і 75 працэнтаў да задання адпаведна. З кукурузы мяркуем закласці ў траншэі 180 тысяч тон сіласу. Пасевы згаданай культуры ў нас нядрэнныя, таму выканаць задачу па сілах. Усяго на адну ўмоўную галаву нарыхтавана па 7,02 цэнтнера кармавых адзінак пры заданні 31,1. У такіх гаспадарках як ААТ «Прыазёрскае-Агра», «Дзякавічы», сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба  гэты паказчык намнога вышэйшы.

Летні час з’яўляецца парой не толькі для ўборкі ўраджаю, але і закладкі асновы пад будучы. Якія работы вядуцца вяскоўцамі ў гэтым накірунку?

— Найперш імкнемся прыбіраць з палёў салому. Рулоны яе звезены з 1119 гектараў. Праводзіцца і лушчэнне пожні, ворыва глебы пад рапс. Гэтыя аграпрыёмы выкананы на 690 і 235 гектарах. Актыўна ідзе і назапашванне ў гаспадарках насеннага матэрыялу азімых каласавых культур. Вынік нашай размовы падвяду народным выслоўем, што зараз аграрыям не да адпачынку, бо летні дзень, як вядома, год корміць.

Сяргей БЕЛКА

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы