Новае Палессе
Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2020
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

22 чэрвеня 2020

Міжгаспадарчаму атраду кожны рады 

Такога скаплення людзей і тэхнікі як у гэтыя дні даўно не бачылі чырванаборскія сенажаці.  Мясцовае сельгаспрадпрыемства стала кормаздабываючай пляцоўкай адразу для трох гаспадарак раёна.
Ініцыятыва сумеснай працы на сенакосных угоддзях КСУПа “Чырвоны Бор” належыць старшыні райвыканкама Аляксандру Сідарэнку. Падстава для такога кроку — нізкая аддача травяных плошчаў па прычыне замаразкаў і засухі. Чакаць, пакуль расліннае покрыва на іх адрасце, значыць, марна траціць час, а ў перспектыве пакінуць грамадскі статак без дастатковай колькасці фуражу.
— Тое, што вырасла на нашых сенажацях, практычна ўсё з кораня ідзе на фермы для кармлення жывёлы, — расказвае дырэктар КСУПа “Коленскае” Іван Серада. — Мінулагодні запас “з’елі” яшчэ вясной, таму цяпер толькі “зялёнка” і выручае. Таму магчымасці назапасіць сянаж на зіму, няхай і на чужых землях, не цураемся. Ужо з мінулай нядзелі нашы касілкі прыступілі да работы ў “Чырвоным Бары”, і з кожным днём там тэхнічная групоўка толькі павялічвалася.
Напрыклад, у чацвер коленскія механізатары задзейнічалі  на нарыхтоўцы кармоў дзесяць адзінак разнастайнай тэхнікі: касілкі, граблі, комплексы для змяльчэння масы, машыны і трактары для яе перавозкі і трамбоўкі.
— На чырванаборскіх угоддзях травы выраслі добрыя, — гаворыць Іван Мікалаевіч, — калі ўсё скосім, увесь раён кармамі забяспечым. На жаль, нялёгка даюцца яны, асабліва важка ідзе ўборка на нізкіх участках. Але механізатары стараюцца не пасаваць перад цяжкасцямі.
Задаволены тым, што можна папоўніць уласны кармавы запас, і працаўнікі КСУПа “Бялёў”. На сенакосы суседзяў яны перакінулі тэхніку яшчэ з мінулай пятніцы. Механізаваны атрад гаспадаркі таксама уражвае сваёй аснашчанасцю.
— Гэта дазваляе працаваць тэхналагічна, вытрымліваць аптымальныя тэрміны закладкі траншэй, што, безумоўна, скажацца на якасці будучага корму, — пералічвае плюсы сумеснай працы дырэктар камунальнага сельгаспрадпрыемства “Бялёў” Аляксандр Талмачовец. — У нас такой травы няма. Ды і травяныя ўгоддзі нашай гаспадаркі невялікія, каб у дастатку забяспечыць статак кармамі.
Работа вядзецца з рання да позняга вечара. Механізатары забяспечаны гарачым харчаваннем. Ежа для бялёўскіх і коленскіх спецыялістаў дастаўляецца прама на сенакос са сталовай КСУПа “Бялёў”.
Уся зялёная маса, якая нарыхтоўваецца трыма кормаздабываючымі атрадамі, паступае ў траншэі на комплекс “сяменча”. Штодня гэта шэцьсот і болей тон прасушанай і здробненай, а таксама запраўленай кансервантамі травы. Дзякуючы агульным намаганням за тыдзень закладзена больш як чатыры тысячы тон фуражу. І работы, як бачна, не спыняюцца, бо да фінішу на чырванаборскіх сенажацях яшчэ не скора.
— Травы першым укосам ужо ў раёне прыбраны на амаль сямі тысячах гектараў, што складае прыкладна дзевяноста працэнтаў плошчы, — аналізуе ход кормаздабываючай кампаніі старшыня райвыканкама Аляксандр Сідарэнка —  Маем амаль трыццаць тысяч тон сенажу і каля паўтысячы сена. Тое, што выйшлі на чырванаборскі сенакос грамадою, з’яўляецца толькі станоўчым момантам для будучай паспяховай дзейнасці жывёлагадоўлі рэгіёна. Будуць кармы – будуць надоі і прывагі.
Сяргей БЕЛКА
 
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы