Новае Палессе
Календарь событий Житковщины - 2019
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247960 г. Житковичи,
ул. Энгельса, 3
Телефон/факс приемной:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райисполком
Главная Новости Новости района

Новости района

26 декабря 2018

Адчыніце, да вас судовы выканальнік

У спісе даўжнікоў за камунальныя паслугі сёння значыцца звыш чатырох тысяч прозвішчаў. Большая колькасць жыльцоў маюць пратэрмінаванасць у два-тры месяцы, але разам з тым хапае і, так бы мовіць, злосных дэбітораў. Па іх адрасах адправіліся судовы выканальнік Таццяна Самайловіч (на здымку), начальнік разліковага цэнтра КУП “Жыткавіцкі камунальнік” Святлана Кушнер і карэспандэнт газеты.

Вынік рэйда атрымаўся не надта прадукцыйным, дзверы нам адчынілі толькі ў трох з васьмі дамоў райцэнтра. Гаспадары астатніх, па словах суседзяў, ці з’ехалі не вядома куды, альбо недзе “халтураць”. На вуліцы Жукава ў адной хаце, дзе зарэгістравана дзевяць цыган, два гады не аплочвалі вываз смецця. За гэты час набегла больш за 500 рублёў без уліку пені. Мужчыны, з якімі ўдалося пагутарыць, запэўнівалі, што як толькі родзіч прывязе з заробкаў грошы, тут жа разлічацца. Між тым, прыкладна такія ж словы мае спадарожніцы чулі падчас апошняга наведвання даўжнікоў. Так як усе тэрміны “абяцанак” выйшлі, у дачыненні галавы сямейства будзе прыняты апошні радыкальны захад – абмежаванне выязду за мяжу, пра што папрасілі паведаміць гастарбайтару. Для такіх вандроўнікаў шлагбаум на граніцы – важкі аргумент для пагашэння пратэрміноўкі.
Падобная сітуацыя паўтарылася і ў двух дамах на вуліцы Міру, дзе за тую ж паслугу суайчыннікі папярэдніх грамадзян завінавацілі 235 і паўтары сотні рублёў. Жанчыны, не адмаўляючыся, казалі, што плаціць няма чым, тым часам як побач іхнія дзеці дэманстравалі нятанныя смартфоны. Агледзеўшы пакоі на прадмет наяўнасці прыгодных для канфіскацыі ў залік доўгу рэчаў, спецыялісты пазначылі прозвішчы гаспадароў, каб таксама забараніць перамяшчацца з Беларусі, папярэдне абвясціўшы іх у вышук.
Дарэчы, паводле інфармацыі Святланы Кушнер, зараз вызначаецца месца знаходжання звыш дваццаці дэбітораў, якія маюць найбольшыя даўгі. Самымі праблемнымі акрамя Жыткавічаў з’яўляюцца Чырвонае і Кольна. Антырэкардсмен з мікрараёна Азёрны, напрыклад, завінаваціў 6300 рублёў, не лічачы працэнтаў за пратэрміноўку. За 10 мінулых месяцаў камунальная служба ўчыніла 755 натарыяльных надпісаў, згодна з якімі квартплата павінна вылічвацца з заробку. У 130 кватэрах прыпынілі падачу электраэнергіі і вады, папярэджанне аб такіх мерах атрымалі 255 абанентаў. І гэта яшчэ не ўсё. Сёлета пададзена 26 іскаў у суд аб высяленні нядобранадзейных грамадзян, 14 з якіх задаволены.
Да ведама
Вываз смецця зараз каштуе 1,26 рубля на кожнага чалавека ў месяц. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў №510 ад 29.06.2018 года ўласнік дома, дзе ніхто не прапісаны, можа звярнуцца ў камунальную службу з заявай аб прыпыненні аказання паслугі па вывазу смецця на тэрмін да 6 месяцаў у каляндарным годзе. Сёлета такой магчымасцю ў нашым раёне скарысталіся больш за сотню чалавек.
Святлана Шакалян,
 фота аўтара.

 Республиканское унитарное предприятие «Национальный центр электронных услуг» Национальный банк Республики Беларусь Национальное агентство инвестиций и приватизации республика Беларусь

Интернет-ресурсы