Новае Палессе
Календарь событий Житковщины - 2019
Большой разговор с Президентом
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247960 г. Житковичи,
ул. Энгельса, 3
Телефон/факс приемной:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райисполком
Главная Новости Новости района

Новости района

19 ноября 2019

Дзейнасць спецыялістаў Жыткавіцкай ветэрынарнай станцыі даволі шматгранная 



Яны займаюцца не толькі прафілактыкай  і лячэннем захворванняў жывёлы на грамадскіх фермах і прыватных падворках, але яшчэ ажыццяўляюць кантроль за якасцю назапашваемых кармоў, лабараторнымі даследаваннямі, іншымі справамі. 
У ліку тых, хто, вобразна кажучы, адносіцца да мясцовых Айбалітаў і Уладзімір Калоська, які шчыруе ва ўстанове вядучым ветэрынарам-гінеколагам.
Уладзімір Уладзіміравіч ураджэнец Турава. Пасля заканчэння Віцебскай ветакадэміі вярнуўся на сваю малую радзіму. Пачынаў кар’еру на старажавецкай ферме тады яшчэ калгаса імя 22 з’езда КПСС, цяпер акцыянернага таварыства “Тураўшчына”. Да абавязкаў адносіўся сумленна, таму старанні маладога спецыяліста былі заўважаны. У хуткім часе Калоська прызначаюць галоўным ветэрынарам у калгас “Новае жыццё”. І на гэтай пасадзе ён прадэманстраваў высокі прафесіяналізм. Што невыпадкова, бо Уладзімір Уладзіміравіч пастаянна клапаціўся аб павышэнні свайго майстэрства. Такой звычцы не здрадж-вае і зараз, хаця ужо мае дваццаць тры гады стажу. Ветэрынар адным з першых асвоіў апарат ультрагукавога даследавання, які нядаўна набыла ветстанцыя, і паспяхова прымяняе яго для дыягностыкі сцельнасці кароў. Ажыццяўляе гэта паспяхова. Аб чым сведчыць узнагарода, уручаная на рэспубліканскім працоўным саперніцтве. Наш зямляк прывёз адтуль дыплом трэцяй ступені ў намінацыі “Лепшая раённая група па штучнаму асемяненню сельскагаспадарчых жывёлін”. Зразумела, поспех прыйшоў не проста, а каваўся спецыялістам у паўсядзённых клопатах на фермах гаспадарак.
– Канечне, работа ў нас адказная, шмат абавязкаў – гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч, – але яе вынік вымяраецца высокімі надоямі і прывагамі. Яны ж з’яўляюцца сёння асновай эканамічнай стабільнасці любога сельгаспрадпрыемства.
Сяргей БЕЛКА
Фота аўтара

 Республиканское унитарное предприятие «Национальный центр электронных услуг» Национальный банк Республики Беларусь Национальное агентство инвестиций и приватизации республика Беларусь

Интернет-ресурсы