Новае Палессе
Экономический форум
Календарь событий Житковщины - 2018
Рус
Eng

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247960 г. Житковичи,
ул. Энгельса, 3
Телефон/факс приемной:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райисполком
Главная Новости Новости района

Новости района

12 июня 2018

Дзяўчынка – іскрынка

Яшчэ адну важкую ўзнагароду ўпісала ў гісторыю Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя У. Будніка яе выхаванка па класу фартэпіяна Таісія Кучынская.

Дзяўчынка атрымала ганаровы дыплом другой ступені, стаўшы лаурэатам трэцяга Міжнароднага конкурсу юных музыкантаў “Палескі агеньчык”. Творчае спаборніцтва сабрала ў горадзе Драгічыне, што на Брэстчыне, пасланцаў з дзесяці краін, у тым ліку такіх далёкіх як Швейцарыя, Славенія, Кітай і Злучаныя Штаты Амерыкі, а яшчэ Расіі і Украіны.

Як расказала настаўніца нашай пераможцы Марыя Кацянёва, майстэрства выканальнікаў ацэньвала журы ў складзе выкладчыкаў Беларускай і Маскоўскай кансерваторый, а таксама спецыялісты з Літвы. Таісія выступала з даволі сурьёзнай для 8-гадовага ўзросту праграмай з чатырох класічных твораў. Яе адзначылі у намінацыі самых маленькіх — “Дэбют”.

Дзяўчынка з першых урокаў, а навучэнкай яна стала яшчэ ў дашкольным узросце, дэманстравала жаданне займацца музыкай і вялікі патэнцыял. Бацькі і педагогі ДШМ ганарацца сваёй іскрынкай. Дададзім, што заваяваны днямі дыплом ужо не першы у скарбонцы юнай выканальніцы.

Святлана ШАКАЛЯН

Фота ДШМ імя У. Будніка.

 Республиканское унитарное предприятие «Национальный центр электронных услуг» Национальный банк Республики Беларусь Национальное агентство инвестиций и приватизации республика Беларусь

Интернет-ресурсы