Календарь событий Житковщины - 2020
Выборы Президента Республики Беларусь - 2020
Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247960 г. Житковичи,
ул. Энгельса, 3
Телефон/факс приемной:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райисполком
Главная Новости Новости района

Новости района

21 мая 2020

Кіраўніцтва Марохараўскага сельвыканкама пастаянна прыкладвае намаганні па паляпшэнні жыццядзейнасці насельніцтва 


Кіраўніцтва Марохараўскага сельвыканкама пастаянна прыкладвае намаганні па паляпшэнні жыццядзейнасці насельніцтва на адміністрацыйнай тэрыторыі.
Нядаўна ў вёсцы Марохарава ўдалося вырашыць пытанне з гандлёвым абслугоўваннем, якое даўно турбавала людзей. У будынку сельсавета на пустуючых плошчах адкрылі новы магазін. Ініцыятыву мясцовай улады патрымаў прадпрымальнік Дзмітрый Крылоў, які ўзяў у арэнду памяшканне. За параўнальна кароткі час бізнесмен адрамантаваў яго, набыў неабходнае абсталяванне, завёз шырокі асартымент прадуктаў і нехарчовых тавараў. Вось ужо трэці тыдзень кропка гасцінна расчыняе дзверы перад пакупнікамі. Для іх зручнасці пастараўся і сельвыканкам, які каля крамы ўстанавіў лавы і скрынкі для збору смецця, а таксама ўзвёў навес над ганкам Савета. Цяпер жыхары могуць тут і з камфортам дачакацца паштовага аддзялення на колах. Вялікую дапамогу ў абсталяванні зоны адпачынку аказалі дэпутаты райсавета Міхаіл Саскевіч і Сяргей Суматохін.
Па словах старшыні Марохараўскага сельвыканкама Генадзя Лесько, спонсарская падтрымка  станоўча адбіваецца на дзейнасці па вырашэнні праблем насельніцтва. У прыватнасці, падстаўленае плячо дапамогі ад прадпрымальніка Ігара Андрэйчука дало магчымасць збудаваць альтанку ў Вятчынскай Рудні. Сёння там мясцовыя пенсіянеры збіраюцца да прыезду аўталаўкі. Знаходзіць  сельвыканкам сабе памочнікаў і ў справе абнаўлення помніка ў Марохарава.

 Республиканское унитарное предприятие «Национальный центр электронных услуг» Национальный банк Республики Беларусь Национальное агентство инвестиций и приватизации республика Беларусь

Интернет-ресурсы