Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 ліпеня 2019

Новай тэхнікай папаўняюцца машынныя паркі гаспадарак раёна

Сучасныя агрэгаты айчыннай вытворчасці адразу ўключаюцца ў работу.

Так, хлебаробы КСУПа “Чырвоны Бор” вывелі на палеткі набыты збожжаўборачны камбайн КЗС-2-1218-Т на паўгусенічным хаду. Хутка ў сельгаспрадпрыемства паступіць і трактар МТЗ-892. Уладальнікамі аналагічных трактароў сталі  і калектывы  КСУПаў “Бялёў”, “Коленскае”, а ў бліжэйшы час два такіх жа прыбудзе ў акцыянернае таварыства “Людзяневічы”.  Крыху пазней у гэтыя гаспадаркі паставяць і па адным энерганасычаным “Беларусу-3522”, а таксама па кормаздабываючым комплексе КВК. Да пачатку сяўбы азімых атрымаюць аграрыі згаданых гаспадарак і некалькі глебаапрацоўчых агрэгатаў. Новая тэхніка аграрыямі набыта ў лізінг, але яна дазволіць вяскоўцам больш плённа працаваць на палетках і сенажацях.


Да спіса навін