Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
28 студзеня 2019

"Не хакеісты самыя мужныя людзі, а яны" - Лукашэнка выйшаў на лёд са знакамітымі фігурыстамі

Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў Мінску стаў цудоўным святам не толькі для беларускага народа, але і ўсяго свету. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 27 студзеня, наведваючы гала-паказ чэмпіянату ў "Мінск-Арэне", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы выйшаў на лёд пасля выступленняў знакамітых фігурыстаў і пераможцаў турніру, калі ўсе яны сабраліся на арэне, каб развітацца з гледачамі. Прычым Прэзідэнт таксама стаў на канькі.

“Выходзячы на лёд "Мінск-Арэны", я перш за ўсё падумаў пра мужнасць. Усё жыццё прастаяўшы на лёдзе на каньках і робячы першыя крокі вось так вось, неабароненым, я адчуў нейкі страх і падумаў: а як яны, распранутыя, напаўголыя, скачуць, верцяцца, круцяцца, такія выпісваюць фігуры? Не хакеісты самыя мужныя людзі, а яны!" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ўдзельнікі чэмпіянату падарылі цудоўнае свята не толькі беларускім гледачам, але ўсёй Еўропе і свету. Кіраўнік дзяржавы таксама звярнуўся да суддзяў, падкрэсліўшы іх прафесіяналізм.

"Я ўпершыню хвалю суддзяў, якія судзяць суб'ектыўныя віды спорту. Фігурнае катанне, як бы мы яго ні рэфармавалі, - гэта ўсё ж такі адзін з суб'ектыўных відаў спорту, - канстатаваў ён. - Дзякую суддзям не за тое, што ацэнкі правільныя выстаўлялі. Памылкі бываюць ва ўсіх: плюс-мінус паўбала, дзясятая доля бала - усякае бывае. Вы не знішчылі ўнутраны нерв гэтага спаборніцтва. Мы бачылі тыя перажыванні, трагедыі, узнясенні вялікіх спартсменаў, якія прысвяцілі сваё жыццё гэтаму віду спорту. Гэта дарагога каштуе!"

Словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка таксама адрасаваў трэнерам і іншым спецыялістам у гэтым відзе спорту. "Без іх не было б гэтай прыгажосці. Тварыце і прыязджайце часцей у Беларусь! Лепш на працу - мы хочам выступаць на такім жа ўзроўні", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз цёпла прывітаў і паразмаўляў са спартсменамі, зрабіўшы з імі некалькі памятных фатаграфій. У падарунак ад Прэзідэнта пераможцам і прызёрам чэмпіянату перадалі па ўпакоўцы прысмакаў.

Да спіса навін