Культура
Юрыдычны адрас: 247960 вул. Карла Маркса, д. 15, г. Жыткавічы, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь
Кантактная інфармацыя: тэлефон / факс: 8 - (02353) 5-40-26
e-mail: zhtk-kultura@zhitkovichi.gov.by
Графік працы: Панядзелак – пятніца - 8:30-17:30
Субота-нядзеля: выхадны
Начальнік аддзела: Агіевіч Сяргей Віктаравіч, тэл. 8 (02353) 21-2-80
Галоўныя спецыялісты:
Доваль Андрэй Фёдаравіч-тэл. 8 (02353) 55-4-29
Бугук Кацярына Міхайлаўна-тэл. 8 (02353) 54-0-26
Юнчыц Аксана Піліпаўна-тэл. 8 (02353) 53-8-09
Г Р А Ф І К
асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб кіраўніцтвам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага райвыканкама
Імя Па Бацьку службовай асобы |
Дні прыёму |
Месца прыёму |
Ліцо, якое замяняе ў выпадку адсутнасці |
Агіевіч Сяргей Віктаравіч, |
кожны чацвер месяца |
г. Жыткавічы вул. Карла Маркса, 15 |
Юнчыц Аксана Філіпаўна, галоўны спецыяліст аддзела |
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў галоўнага спецыяліста аддзела Бугук Кацярыны Міхайлаўны
Сетка ўстаноў культуры Жыткавіцкага раёна прадстаўлена 46 клубнымі і 21 бібліятэчнай установай, 3 школамі мастацтваў, 1 музеем. Культурнае абслугоўванне маланаселеных пунктаў раёна забяспечваецца двума нестацыянарнымі формамі абслугоўвання насельніцтва.
На базе клубных устаноў функцыянуе 391 клубнае фарміраванне, уключаючы 197 для дзяцей.
У раёне налічваецца 39 непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці, якія маюць найменні «народны» і «ўзорны» і 1 - званне «заслужаны»
У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключана 40 матэрыяльных і нематэрыяльных аб'ектаў спадчыны Жыткавіцкага раёна, у тым ліку: 29 помнікаў археалогіі, 3 помнікі гісторыі, 1 помнік мастацтва, 1 помнік архітэктуры; 6 нематэрыяльных гісторыка – культурных каштоўнасцяў раёна-абрад «Юр'е» вёскі Пагост, песенны стыль Тураўскага Міжрэчча Прыпяці-Сцвігі, мастацкая практыка саломапляцення, мастацтва выцінанкі, традыцыі вырабу прыпяцкіх чаўноў, стравы з цёртай бульбы.
Штогод у г. Жыткавічы праходзіць рэгіянальны фестываль літаратуры, культуры, мастацтва і народных традыцый «На зямлі Кірылы Тураўскага» культуры; Рэгіянальны агляд-конкурс народнай творчасці «Беларусь – мая мова і песня»; У Жыткавіцкай ДШМ - адкрыты рэгіянальны конкурс ім. У. Будніка «Залатая нота Палесся». У г. Тураў праходзяць святы: Вадохрышча Гасподняга; Вянчання на святой Тураўскай зямлі; дзень памяці свяціцеля Кірыла, епіскапа Тураўскага.
У ДУК «Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк» уваходзіць 21 бібліятэка: гарадскіх - 4, сельскіх - 17, з іх бібліятэк-клубаў - 2, інтэграваных са школьнымі бібліятэкамі -2.
У 2023 годзе пры бібліятэках працуюць 28 аматарскіх аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах.
У ДУК «Жыткавіцкая раённая сетка бібліятэк» функцыянуе бібліобус.