Моладзь
Маладзёжная палітыка з'яўляецца састаўной часткай дзяржаўнай палітыкі ў галіне сацыяльна-эканамічнага, культурнага і нацыянальнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Яе рэалізацыя - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці беларускай дзяржавы.
Праца з моладдзю ў Жыткавіцкім раёне вядзецца па наступных кірунках:
- грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі;
- садзейнічанне фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі;
- дзяржаўная падтрымка маладых сем'яў;
- садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на працу;
- дзяржаўная падтрымка моладзі ў атрыманні адукацыі;
- дзяржаўная падтрымка таленавітай і адоранай моладзі;
- садзейнічанне рэалізацыі права моладзі на аб'яднанне;
- садзейнічанне развіццю і рэалізацыі маладзёжных грамадска значных ініцыятыў;
- міжнароднае маладзёжнае супрацоўніцтва.