Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

12 ліпеня 2021

Быць карысным землякам

У вёсцы Беразіна Аляксандр Касцюк — чалавек паважаны. Такое стаўленне ў мясцовых жыхароў ён заслужыў мноствам добрых спраў, якія зрабіў на карысць паселішча.

Ужо 26 гадоў Аляксандр Пятровіч з’яўляецца даверанай асобай старшыні Людзяневіцкага сельвыканкама. І ні разу не пашкадаваў, што столькі часу мае грамадскую нагрузку.

— Гэта ж мая малая радзіма, таму працаваць дзеля яе працвітання толькі ў задавальненне, — гаворыць Касцюк. — Хочацца, каб парадак быў, каб людзям жылося камфортна.

Нарадзіўся Аляксандр у Беразіне. Тут скончыў пачатковую школу. Сярэднюю адукацыю атрымаў у суседніх Людзяневічах. Пасля заканчэння тэхнікума сувязі служыў у жыткавіцкай вайсковай часці. Калі выйшаў у адстаўку, вярнуўся ў родную бацькоўскую хату. Канечне ж, падрамантаваў будыніну. А яшчэ Аляксандр Пятровіч заняўся пчалярствам. Гэты промысел заўсёды быў у мужчынскай паловы яго сям’і ў пашане.  Актыўны Аляксандр Пятровіч  і ў вясковым грамадскім жыцці. Дзякуючы яго старанню на ўездзе з’явілася адмысловая шыльда з назвай. На навагоднія святы Касцюк нязменны Дзед Мароз у вясковым клубе. Тры разы абіраўся дэпутатам. Прымае ўдзел давераная асоба старшыні Савета і ў зборы грошай па самаабкладанні, дбае аб выдзяленні зямлі вяскоўцам, даводзіць да кіраўніцтва сельсавета пра іншыя патрэбы людзей. І канечне ж, стараецца, каб землякі своечасова наводзілі і падтрымлівалі парадак на падворках і на вуліцы.

— Радуе, што Беразіна жыве, тутэйшыя імкнуцца паляпшаць свой быт, — расказвае Аляксандр Касцюк. — На цяперашні час у нас налічваецца 142 жыхары, з якіх 24 дзіцяці. Блізкасць ад райцэнтра і добрыя транспартныя зносіны прывабліваюць  сюды людзей, паціху ўзводзяцца новыя дамы, прыводзяцца ў належны стан гаспадарамі пустуючыя надзелы. І такі расклад абнадзейвае.

Грамадская актыўнасць Аляксандра Пятровіча не засталася па-за ўвагай. Нядаўна яго ўзнагародзілі  Дыпломам першай ступені за перамогу ў абласным конкурсе, прызнаўшы “Лепшым адзінаасабовым органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання”. Справядліва заўважана, што не месца ўпрыгожвае чалавека, а чалавек  месца. Менавіта з такіх людзей і Аляксандр Касцюк.

Сяргей Белка
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы