Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

10 студзеня 2022

Для карысці рэгіёна і людзей 


У перадапошні дзень прайшоўшага года дэпутаты раённага Савета на сваёй сесіі падвялі вынікі ўжо леташняй дзейнасці. Старшыня мясцовага заканадаўчага органа Уладзімір Кулеш падрабязна прааналізаваў кожны напрамак работы, засяродзіў увагу на поспехах і праблемах, а таксама акрэсліў планы на будучае.
Мінулагодняй працы народных абраннікаў, па словах Уладзіміра Мікітавіча, былі ўласцівы грунтоўнасць і аператыўнасць пры вырашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна і паляпшэння жыццядзейнасці насельніцтва. Для гэтага на дванаццаці сесіях дэпутаты разгледзелі 42 пытанні, па якіх прынялі неабходныя пастановы, у тым ліку па чатарнаццаці нарматыўна-прававых актах.  Не меней плённа яны рупіліся і на васьмі пазачарговых сесіях і адзінаццаці пасяджэннях прэзідыўма, на парадак якіх было вынесена  сто два пытанні.  Кожнае з іх дэталёва абмеркавана і зацверджана рашэннямі. Гэта адзін з нямногіх прыкладаў, што дэпутаты  стваралі неабходныя ўмовы для паспяховай дзейнасці іншых галін народна-гаспадарчага комплексу.
Наладжванне кантактаў з насельніцтвам – яшчэ адзін вялікі пласт работы органаў мясцовага самакіравання. Для гэтага выкарыстоўваліся разнастайныя формы: прыёмы грамадзян, агульныя сходы, прамыя тэлефонныя лініі, выступленні інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і іншыя. Для прыкладу, сатаршынёй райсавета асабіста было праведзена адзінаццаць прыёмаў і 25 выязных  у вёсках. З дванаццаці пытанняў, што паступілі ад насельніцтва да Уладзіміра Куляша па тэлефоне, толькі адно застаецца на кантролі, па астатніх дадзены тлумачэнні і аказана людзям дапамога. Апошніх хвалявалі стан дарог, вулічнага асвятлення, знос аварыйных дрэваў, добраўпарадкаванне і другія. Мноства з узнятых праблем вырашалася дзякуючы давераным асобам сельвыканкамаў. У прыватнасці, яны здолелі сабраць на навядзенне парадку на могілках больш як 25 тысяч рублёў. Дарэчы, грамадскі актывіст з вёскі Беразіна Аляксандр Касцюк стаў пераможцам абласнога конкурсу сярод давераных асоб. Актыўна падтрымала насельніцтва важную справу рублём і па самаабкладанні, дзякуючы чаму на рахункі Саветаў паступіла 17653 рублі.
Работа па навядзенні чысціні  ў паселішчах і на зямлі таксама праводзілася мясцовай уладай пры актыўнай падтрымцы жыхароў. Людзі прымалі ўдзел у суботніках, «чыстых» чацвяргах, устанаўлівалі і фарбавалі агароджы, змагаліся з пустазеллем, высаджвалі дрэвы і гэтак далей. Усе гэтыя станоўчыя моманты выдатна адлюстраваны ў лічбах. У севазварот перададзена 19 гектараў  надзелаў. На пагостах стварылі пляцоўкі для збору смецця. У паселішчах з’явілася некалькі дзясяткаў кіламетраў новых платоў, яшчэ на большай даўжыні яны адрамантаваны і пафарбаваны. На могілках і на вуліцах спілавана 1248 аварыйных дрэваў, знесена 28 занядбалых будынкаў, прычым васямнаццаць з іх сіламі грамадзян. Такая праца дазволіла зэканоміць дзве тысячы рублёў бюджэтных сродкаў, а вопыт работы жыткаўчан па гэтаму накірунку прапанавана кіраўніцтвам вобласці ўкараняць і ў іншых рэгіёнах.
– Каб у нашым краі было яшчэ прыгажэй, – адзначыў старшыня райсавета Уладзімір Кулеш, – справы па добраўпарадкаванні будуць у прыярытэце і на будучае. Нам неабходна поўнасцю правесці рэгістрацыю месцаў пахавання, у буйных паселішчах абсталяваць дзіцячыя пляцоўкі, удасканаліць і пашырыць тыя здабыткі, якія ўжо маем.
Органамі мясцовага самакіравання нямала ўвагі надавалася абнаўленню помнікаў героям і ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Да гэтай справы прыцягвалася моладзь. Увогуле стасункі народных абраннікаў з падрастаючым пакаленнем склаліся даволі цесныя. Гэта пацвярджае і дзейнасць маладзёжнага парламенту пры райсавеце, дарэчы, у яго склад на сесіі ўведзены намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Тураўшчына» Арцём Кузьміч, і правядзенне сумесных патрыятычных акцый. І ў гэтым напрамку, па словах Уладзіміра Куляша, ёсць куды ўдасканальвацца.
У ліку пытанняў, якія разгледзелі дэпутаты раённага Савета, таксама былі: праект бюджэту на новы год, праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна на 2021-2025 гады, прызначэнне стыпендыі знакамітаму нашаму спартсмену Сяргею Краўчэню і іншыя. Сваёй работай на апошняй сесіі народныя абраннікі ў чарговы раз паказалі, што яны заўсёды гатовыя працаваць дзеля працвітання Жыткаўшчыны і яе жыхароў.
Сяргей Белка 

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы