Грамадская прыёмная
Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2020
Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны раёна

Навіны раёна

30 лістапада 2020

Збірае строй салдацкі 



Землякі накіроўваюцца на службу ў вайсковыя злучэнні
Парадак работы Жыткавіцкага раённага камісарыята ў другой палове лістапада значна памяняўся. Большасць спецыялістаў установы ў чатыры раніцы ўжо на працы. Яно і нядзіўна. Прызыўная кампанія падышла да лагічнага завяршэння, настала пара адправак у армейскія злучэнні.
Юнакам, перш чым яны трапяць у свае часці, яшчэ патрэбна прайсці медыцынскі агляд у абласным ваенкамаце. Што ні кажы, а аб здароўі хлопцаў клопат на ўсіх этапах прызыву найгалоўнейшы. З улікам аддаленасці раёна і збіраюцца будучыя салдаты ні свет ні зара, каб пераадолець няблізкую дарогу і своечасова дабрацца да месца прызначэння. Дарэчы, працэс праходзіць з улікам эпідэмічнай сітуацыі. Ва ўстанову ўсе заходзілі ў масках, рассаджваліся ў зале, захоўваючы дыстанцыю.
У гэты дзень адпраўлялі юнакоў, якім выпала служыць у часцях МУС, вучэбных цэнтрах, сілах спецыяльных аперацый. Навабранцы аказаліся дысцыплінаванымі, ніхто не спазніўся. Без прамаруджвання яны атрымлівалі ваенныя білеты і медыцынскія маскі, уважліва слухалі інструктаж, наказ ваеннага камісара Вячаслава Гарошкі. Як заўважыў Вячаслаў Леанідавіч, цяперашняя кампанія характарызуецца высокай адказнасцю і арганізаванасцю прызыўнікоў, таму ўсе мерапрыемствы прайшлі на добрым узроўні.
– Усяго для іх праходжання выклікаліся 290 чалавек, 170 з якіх накіраваны для праходжання медагляду. Прызнаны годнымі 108 хлопцаў. Гэта добры паказчык у параўнанні з ранейшымі гадамі. Даведзенае заданне – адправіць на службу 85 хлопцаў, адабрана 95, – прыводзіць асноўныя дадзеныя ваенны камісар раёна.
Ганарыцца Вячаслаў Леанідавіч і тым, што асвойваць навуку абаронцаў Радзімы нашы землякі будуць практычна ва ўсіх радах войскаў, у тым ліку і элітных падраздзяленнях. Але самае галоўнае, што цяперашнія прызыўнікі свядома выбіралі сваю армейскую будучыню. А гэта яшчэ адзін плюс, які дазволіць ім прайсці выпрабаванне годна.
Безумоўна, на развітальных вечарынах будучыя салдаты атрымалі шмат наказаў, ад тых, хто паспытаў салдацкага хлеба: каб служба склалася лёгка, каб не зганьбілі гонар свайго роду, а бацькі ад камандавання атрымлівалі толькі падзякі за добра выхаваных сыноў.
Па тварах было відаць, што хлопцы разумеюць важнасць моманту і адчуваюць тую адказнасць, якая кладзецца на іх плечы. Разам з тым яны гатовыя да новага жыцця. І першай яго знакавай падзеяй стане прыняцце прысягі.
Сяргей Белка

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы