Новае Палессе
Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2020
Грамадская прыёмная
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны вобласці

Навіны вобласці

3 снежня 2020

Экспарт прадукцыі БМЗ у студзені-кастрычніку ў Румынію ўзрос амаль на 90 працэнтаў

3 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" па выніках работы за студзень - кастрычнік экспартавала ў Румынію больш за 33 тыс. т прадукцыі, што складае 189 працэнтаў да аналагічнага перыяду папярэдняга года. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прадпрыемства Аляксандр Алесік.
БМЗ адгружаў у Румынію 8 відаў выпускаемай металапрадукцыі. Рост па чатырох з іх - канструкцыйным пракаце, катанцы, бясшвовых трубах і бартавым бранзаваным дроце - вар'іруецца ад 19 працэнтаў да 190 працэнтаў. "Павелічэнне продажаў стала магчымым дзякуючы змяненням, што адбыліся на ўнутраным рынку Румыніі. У прыватнасці, з-за зніжэння вытворчасці сталі ў краінах ЕС, выкліканага эпідэміялагічнымі мерапрыемствамі, у Румыніі ўзрос попыт на імпартную металапрадукцыю. На яго пры падтрымцы суб'ектаў уласнай тавараправоднай сеткі аператыўна і адрэагаваў БМЗ", - удакладніў Аляксандр Алесік.
У грашовым выражэнні аб'ём адгрузак завода ў Румынію за 10 месяцаў 2020 года склаў амаль $21 млн, што дало магчымасць гэтай краіне цесна наблізіцца да топ-10 ключавых імпарцёраў прадукцыі БМЗ. "Лідзіруюць у гэтым рэйтынгу ў бягучым годзе Расія, Германія і Ізраіль", - адзначыў прэс-сакратар.
Ён дадаў, што па выніках студзеня - кастрычніка БМЗ экспартаваў у 23 краіны ЕС больш за 800 тыс. т металапрадукцыі, што адпавядае ўзроўню 2019 года. Пры гэтым завод змог значна палепшыць свае пазіцыі на рынках Фінляндыі, Францыі, Румыніі і Аўстрыі.
ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны Беларусі. Структурна складаецца з чатырох, звязаных адным тэхналагічным ланцужком, вытворчасцей - сталеплавільнай, пракатнай, трубнай, вырабаў з металу - і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі адпраўляецца на экспарт.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы