Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны вобласці

Навіны вобласці

8 ліпеня 2021

Орда: важна адрэгуляваць падыходы цэнаўтварэння на сельгаспрадукцыю ад вытворцаў да збыту

8 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Важна адрэгуляваць падыходы цэнаўтварэння на сельгаспрадукцыю і размеркавання прыбытку паміж усімі ўдзельнікамі вытворчага ланцужка - ад сельгасвытворцаў да гандлю. Такое меркаванне выказаў сёння старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў час наведвання ААТ "Камбінат "Усход" Гомельскага раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Фарміраванне цэн, у тым ліку на сельскагаспадарчую прадукцыю, у ліку галоўных пытанняў, падкрэсліў Міхаіл Орда.

"Ёсць бок, які вырабляе, вырошчвае прадукцыю. І ёсць другі бок, які, калі ёсць неадрэгуляванасць, выкарыстоўвае магчымасць на некім зарабіць. У гэтай сітуацыі важна адрэгуляваць падыходы ў пытаннях цэнаўтварэння і аб'ектыўнага размеркавання прыбытку паміж усімі ўдзельнікамі вытворчага ланцужка - ад сельгасвытворцаў да гандлю. Важна, каб былі дакладныя, зразумелыя правілы, празрыстыя і аб'ектыўныя механізмы", - упэўнены старшыня ФПБ.

Ён канстатаваў рост цэн на плодаагароднінную прадукцыю. "Мы гэта адзначаем штогод. Калі параўнаем цяперашні перыяд бягучага года і такі ж перыяд мінулага, то традыцыйныя агародніна, караняплоды, такія як капуста, морква выраслі ў цане больш як на 70 працэнтаў, буракі ў 2,2 раза. Лічым, што гэта недапушчальна", - падкрэсліў Міхаіл Орда.

Ён звярнуў увагу: у краіне вырошчваецца дастатковая колькасць прадукцыі, якая можа ў поўнай меры забяспечыць унутраны рынак, лішкі адпраўляюць на продаж на знешнія рынкі. "Прадукцыя, якая ідзе для нашых людзей, павінна быць у магазінах па адэкватных цэнах", - сказаў старшыня ФПБ.

Акрамя таго, дадаў Міхаіл Орда, перыядычна ў міжсезонне ў гандлёвых аб'ектах не заўсёды бывае плодаагароднінная прадукцыя беларускай вытворчасці. У такіх выпадках на прылаўках часцей за ўсё прадстаўлены тавар замежных вытворцаў, але па больш высокай цане.

"Мы ўжо неаднаразова звярталі ўвагу ўрада на гэту праблему. Яна патрабуе аператыўнага, сістэмнага вырашэння. Пры гэтым павінны быць улічаны інтарэсы сельгасарганізацый, іх работнікаў, якія непасрэдна вырабляюць тавар. Менавіта таму мы і абмяркоўваем гэтыя пытанні непасрэдна на прадпрыемствах, якія ў тым ліку займаюцца вытворчасцю і захоўваннем агародніны", - удакладніў старшыня ФПБ.

На камбінаце "Усход" Міхаіл Орда азнаёміўся з работай сховішча для агародніны, цэха перапрацоўкі яблыкаў, іншых падраздзяленняў. Сумесна з кіраўніцтвам прадпрыемства, прафсаюзамі вобласці абмеркаваў кропкі росту вытворчасці, стварэнне аптымальных умоў для работнікаў. Таксама на сустрэчы з працоўным калектывам Міхаіл Орда адказаў на пытанні работнікаў камбіната "Усход". Лепшым з іх за добрасумленную працу ўручылі заслужаныя ўзнагароды.

На думку старшыні ФПБ, патэнцыял у прадпрыемства нядрэнны. Уласная перапрацоўка, фірменная гандлёвая сетка даюць магчымасці для атрымання максімальнага прыбытку. Аднак сёння гэтыя магчымасці не выкарыстоўваюцца на поўную магутнасць. "І тут трэба дакладнае разуменне: якія меры для паляпшэння сітуацыі неабходна прыняць непасрэдна на прадпрыемстве, а дзе трэба сістэмна перагледзець пытанні на ўзроўні краіны", - сказаў на заканчэнне Міхаіл Орда.

ААТ "Камбінат "Усход" першапачаткова было арыентавана толькі на вырошчванне агародніны. З часам вытворчасць пашыралася. Цяпер гэта шматфункцыянальны комплекс, дзе развіваюць у тым ліку нестандартныя напрамкі. Напрыклад, авечкагадоўлю, вырошчванне грыбоў. Асвоена перапрацоўка прадукцыі.

Плошча сельгасугоддзяў арганізацыі перавышае 4,7 тыс. га. У арганізацыі працуюць больш за 500 чалавек.-0-

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы