Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны вобласці

Навіны вобласці

18 кастрычніка 2021

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі БМЗ з пачатку года склаў $170 млн


18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі Беларускага металургічнага завода з пачатку года склаў $170 млн, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Корчык 17 кастрычніка ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.
"Па выніках дзевяці месяцаў экспарт металапрадукцыі ў грашовым выражэнні вырас у паўтара раза, выручка, валютнае паступленне - у паўтара раза. У жніўні мы спрацавалі практычна з рэкорднай лічбай - гэта $180 млн выручкі за адзін месяц. Пры гэтым мы працуем з чыстым прыбыткам: прыбытак ад рэалізацыі за дзевяць месяцаў склаў прыкладна $170 млн. Дадатная рэнтабельнасць продажаў, скарачэнне крэдыторскай завінавачанасці...", - сказаў Дзмітрый Корчык.
Разам з тым генеральны дырэктар заўважыў, што 2020 год для прадпрыемства быў вельмі складаным. Цяжкасці былі звязаны з каранавіруснай пандэміяй, жорсткімі локдаўнамі ў Еўрасаюзе, калі спыняліся вытворчасці асноўных спажыўцоў прадукцыі БМЗ. "Гэта значна паўплывала і на фінансавыя патокі, і на заказы. Давялося рэгуляваць рабочы графік. Дзякуючы ўсяму калектыву Беларускага металургічнага завода, яго прафесіяналізму, разуменню такой складанай сітуацыі мы вытрымалі гэты год", - сказаў Дзмітрый Корчык. Што датычыцца санкцый, ён адзначыў, што дзякуючы пэўнай рабоце кліентаў БМЗ прадпрыемства пад санкцыйныя меры не падпала.
Беларускі металургічны завод прадаўжае рэалізацыю праекта "Комплексная рэканструкцыя пылагазаўлоўнай устаноўкі (ПГУ-3)". Для яго завяршэння з 5 кастрычніка спынена работа дугавой сталеплавільнай печы нумар 3 (ДСП-3). Як растлумачыў гендырэктар, праект дасць магчымасць палепшыць экалагічную сітуацыю як на самім прадпрыемстве, так і ў рэгіёне. "Ён вельмі актуальны з улікам нават таго, што Еўрасаюз разглядае ўвядзенне ў перспектыве экалагічных пошлін менавіта для вытворцаў металургічнай прадукцыі", - сказаў ён.
ААТ "БМЗ - кіруючая кампанія холдынга "БМК" - высокатэхналагічнае прадпрыемства металургічнай галіны. Структурна складаецца са звязаных адным тэхналагічным ланцужком мэталургічнай, пракатнай, трубнай, метызнай вытворчасцей і цэхаў інфраструктуры. Штогод больш за 80 працэнтаў выпускаемай БМЗ прадукцыі адпраўляецца на экспарт.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы