Грамадская прыёмная
Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны вобласці

Навіны вобласці

29 красавіка 2021

Выстаўка фатаграфій гомельскага парку адкрылася ў палацы Румянцавых і Паскевічаў


29 красавіка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Фотавыстаўка "Парк культуры і адпачынку імя Луначарскага" сёння пачне працаваць у Гомелі ў паўднёвай галерэі палаца Румянцавых і Паскевічаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі.
Наведвальнікі ўбачаць здымкі са збораў Аляксандра Весніна і музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. "Будзе экспанавацца 60 фатаграфій з краявідамі гомельскага парку, які з 1919 па 2014 год меў імя А.В.Луначарскага. З першым наркамам асветы звязана гісторыя захавання мастацкага збору Паскевічаў і стварэння на аснове княжацкага замка аднаго з буйнейшых музеяў Беларусі", - расказалі ў дзяржаўнай гісторыка-культурнай установе.
Выстаўка камусьці нагадае, а кагосьці азнаёміць з паркавымі аб'ектамі розных гадоў, якія расказваюць аб насычаным жыцці любімага многімі пакаленнямі гамяльчан месца адпачынку і натхнення.
У кадрах паказаны некалькі часавых этапаў. Калі на даваенных здымках адлюстравана даволі сціплае напаўненне парку, дзе пераважна былі гіпсавыя помнікі савецкім правадырам і піянерам, то пасля Вялікай Айчыннай вайны з'яўляюцца сапраўдныя любімцы некалькіх пакаленняў гамяльчан: фантан з дэльфінамі перад палацам і фантан з аленямі ў паўднёвай частцы парку. Адначасова ўсюды ўстанаўліваюцца стэнды з планамі пяцігодак і расцяжкі з лозунгамі, партрэты герояў вайны і перадавікоў, гіпсавыя бюсты стаханаўцаў і пралетарскіх паэтаў, маштабныя помнікі Леніну і Сталіну. Завяршаюць карціну пасляваеннага парку белыя вазоны ў стылі неакласіцызму, якія з'яўляюцца на фоне густой зеляніны.
Аляксандр Вяснін - фатограф па прафесіі і краязнавец па прызванні - даўно звярнуўся да збіральніцтва старых здымкаў Гомеля. У яго вялікі архіў лічбавых выяў, якімі ён шчодра дзеліцца ў сацсетках. Пастаянна папаўняецца з дапамогай дарыльшчыкаў і калекцыя фатаграфій, якая знаходзіцца ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы