Новае Палессе
Грамадская прыёмная
Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2020
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

18 лістапада 2020

БЧ назначыла больш за 70 дадатковых паяздоў на навагоднія і калядныя святы

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка назначыла больш за 70 дадатковых паяздоў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах на навагоднія і калядныя святы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
"З 24 снежня 2020 года да 11 студзеня 2021-га БЧ назначыла дадатковыя паязды і павялічыла перыядычнасць курсіравання паяздоў у міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах", - адзначылі ў прэс-цэнтры.
У святочныя і перадсвяточныя дні паязды будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск (праз Полацк, з вагонам Мінск - Друя), Полацк - Мінск, Мінск - Пінск, Мінск - Светлагорск, Гомель - Віцебск, Гродна - Крычаў - Камунары.БЧ нагадала, што продаж праязных дакументаў на паязды міжрэгіянальных ліній у межах краіны пачынаецца за 45 сутак да адпраўлення, на паязды рэгіянальных ліній бізнес-класа - за 20 сутак да адпраўлення.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення назначаных дадатковых паяздоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку "БЧ.Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы