Новае Палессе
Грамадская прыёмная
Каляндар падзей Жыткаўшчыны – 2020
Рус
Eng
Бел

Прыёмная райвыканкама

Адрас райвыканкама:
247960 г. Жыткавічы,
вул. Энгельса, 3
Тэлефон / факс прыёмнай:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райвыканкам
Галоўная Навіны Навіны рэспублікі

Навіны рэспублікі

1 снежня 2020

Працоўныя пенсіі павышаюцца ў Беларусі з 1 снежня

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе віды працоўных пенсій павышаюцца з 1 снежня ў адпаведнасці з указам нумар 409 ад 5 лістапада 2020 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Пераразлік пенсій будзе праведзены больш як 2,4 млн пенсіянераў. Асноўныя памеры працоўных пенсій павышаюцца на 6 працэнтаў. Да асноўнай пенсіі выплачваюцца даплаты, надбаўкі, павышэнні. У іх ліку даплата непрацуючым грамадзянам, людзям ва ўзросце 75-79 гадоў (Br48,4), 80 гадоў і старэйшым (Br64,53). Акрамя таго, прадугледжаны надбаўка на догляд інвалідам I групы (Br64,53) і асобам ва ўзросце старэйшым за 80 гадоў (Br32,27), а таксама павышэнне інвалідам і ўдзельнікам вайны, ганаровым донарам і некаторым іншым катэгорыям грамадзян (ад Br25,81 да Br322,65). Пераразлік гэтых выплат ажыццяўляецца аўтаматычна пры росце бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, як правіла, кожны квартал (з 1 лютага, 1 мая, 1 жніўня і 1 лістапада).
"У намінальным выражэнні ў кожнага пенсіянера павелічэнне асноўнага памеру пенсіі будзе сваё - у залежнасці ад індывідуальных паказчыкаў стажу і заработнай платы да выхаду на пенсію. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў снежні складзе Br499,7. Паколькі ў час работы пенсіянераў з індывідуальным каэфіцыентам зарплаты (ІКЗ) большым за 1,3 памер пенсіі абмяжоўваецца, у непрацуючых пенсіянераў ён вышэйшы. Сярэдні памер пенсій па ўзросце непрацуючых пенсіянераў у снежні складзе амаль Br513", - расказалі ў прэс-службе.
Пры максімальных паказчыках стажу і ранейшага заработку (стаж не меншы за 45 гадоў у мужчын, 40 гадоў у жанчын і ІКЗ - 5 і вышэйшы) пенсія па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў снежні складзе Br863. Калі да пенсіі ўстаноўлены даплаты, надбаўкі, павышэнні, яе памер яшчэ вышэйшы. Напрыклад, памер выплат такому пенсіянеру ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым (з улікам даплаты і надбаўкі) складзе Br960.
Пенсія па ўзросце ў снежні павялічваецца на 5,5 працэнта ў параўнанні з лістападам і на 12,1 працэнта ў параўнанні са снежнем 2019-га. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце за гэты год павялічыўся на 9,6 працэнта ў параўнанні з 2019-м. За бягучую пяцігодку (2016-2020 гады) пенсія па ўзросце павялічылася амаль у 1,7 раза.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Рэспубліка Беларусь

Інтэрнэт-рэсурсы