Профилактика COVID-19
Календарь событий Житковщины - 2021
Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247960 г. Житковичи,
ул. Энгельса, 3
Телефон/факс приемной:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райисполком
Главная Новости Новости района

Новости района

23 ноября 2021

Хлеб – багацце і сіла краіны 


Традыцыйна ў трэцюю нядзелю лістапада ў краіне адзначаюць сваё прафесійнае свята арграрыі і работнікі перапрацоўчай прамысловасці – усе, хто штодзённа корміць народ, забяспечвае харчовую бяспеку дзяржавы.  Аб тым, як складваюцца  сёння справы ў АПК раёна, расказвае першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Мікалай П’яўко.
— Мікалай Мікалаевіч, якія пачуцці выклікае ў Вас прафесійнае свята?
— Адкажу так, у сельскагаспадарчым календары беларусаў з даўніх пор маецца шмат традыцый, магічныя дзеі якіх скіраваны на тое, каб вырасціць добры ўраджай, каб вялася жывёла. Канечне, сёння на гэта мала звяртаецца ўвагі, але ж мы не забываемся на вопыт продкаў. Таму праводзім і зажынкі, і дажынкі, і абрадавыя карагоды. Але прафесійнае свята асабіста для мяне — гэта найперш час, калі ты бачыш вынік уласных старанняў і працы, таго, да чаго імкнуўся з калегамі цэлы год.  Таму і стаўленне да Дня работнікаў сельскай гаспадаркі паважлівае, напоўненае шчырай удзячнасцю тым, хто працуе на палетках і фермах. А што тычыцца настрою, то эмоцый цэлая гама: радасць і гонар ад чарговых поспехаў, засмучэнне няўдачамі, расчараванне ад таго, што не атрымалася.
— Учора адбыліся абласныя «Дажынкі». З якім настроем вяр-нуліся з урачыстасці?
— Пачну з таго, што ў дэлегацыю Жыткаўшчыны ўваходзілі ўвішныя і спрактыкаваныя працаўнікі, асабістымі вытворчымі дасягненнямі ўславілі наш рэгіён. У прыватнасці, гэта дырэктар акцыянернага таварыства “Тураўшчына” Раіса Страх. Нават сёлета, пры няпростых пагодных умовах, у гаспадарцы вырасцілі нядрэнны ўраджай хлеба. З кожнага гектара атрымалі па 50,5 цэнтнера збажыны, а валавы намалот — амаль дванаццаць тысяч тон. У ліку тых, каму ўручылі ўзнагароды за руплівасць і старанне, аператары збожжатока згаданага сельгаспрадпрыемства Фёдар Арцюховіч, Яўген Дземакоў, Аляксандр Ключка, Аляксей малочка, Аляксандр Лескавец, Сяргей Булдакоў, якія давялі да неабходных кандыцый больш як дзесяць тысяч тон зерня рапсу, каласавых і гэта без уліку кукурузы. Дарэчы, калектыў спецыялістаў сушыльнага комплексу таварыства адзначаецца на абласным узроўні не ўпершыню, што сведчыць аб высокім майстэрстве. Традыцыяй становіцца, што на ўрачыстасці вітаюць і маладых камбайнераў. Сёлета ў перадавікі з «Тураўшчыны» выбіўся хлебароб Віктар Дземідавец. Добра спраўляліся з абавязкамі і вадзіцель КСУПа “Коленскае” Сяргей Кароткі, трактарыст ААТ «Жыткавіцкі агратэхсервіс» Міхаіл Матарас.
— Несумненна, што такі рабочы патэнцыял настройвае толькі на пазітыўны лад і нацэльвае на вышэйшыя паказчыкі ў будучай  рабоце. Разам з тым, у цэлым, ці задаволены сёлетняй працай на хлебнай ніве?
— Калі браць агульны вынік, то не зусім. Усё ж намалацілі толькі  22374 тоны зерня, што меней чым летась. Але па той самааддачы механізатараў, спецыялістаў, якія ў невыносную спёку паказвалі на палях узор працавітасці і адданасці сялянскай справе, поўнасцю. Як не парадавацца за Івана Кузьміча, камбайнера з ААТ “Тураўшчына”, які ўстанавіў  своеасаблівы раённы рэкорд па намалоту за сезон, выдаўшы з бункера КЗСа  больш як дзве тысячы тон збажыны. Або, як не выказаць словы ўдзячнасці механізатарам камунальных сельгаспрадпрыемстваў “Коленскае”, “Бялёў”, “Чырвоны Бор”, акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”, што на жніве падстаўлялі адзін аднаму плячо падтрымкі, таму кампанія прайшла надзвычай арганізавана. Ды і пятнаццаць з паловай тысяч тон зерня кукурузы, якога восенню засыпалі ў засекі і прадалі партнёрам, таксама можна запісаць у станоўчы актыў.  І такіх прыкладаў — безліч.
— Відавочна, такое стаўленне да справы мела месца не толькі падчас уборкі.
— Сапраўды, гэта так. Вяскоўцы дружна аралі і сеялі, нарыхтоўвалі кармы, выконвалі іншыя работы. Разам са старшынёй галіновага райкама прафсаюза Уладзімірам Радаўцом неаднаразова даводзілася бываць на палях і лугах з прыемнай місіяй, каб аддзячыць людзей за іх руплівасць. Многія ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і падарункамі за высокія здабыткі.
Кажуць, што прыйшла восень, у селяніна клопатаў восем. Да гонару працаўнікоў гаспадарак з імі ўправіліся належна. Пасеялі на 10130 гектарах азіміны, убралі 13500 гектараў кукурузы, перааралі на 6653 гектарах пожню, накапалі 3609 тон бульбы, сабралі 1100 тон садавіны і 8388 тон агародніны і іншае. Гэта яшчэ адно сведчанне, што аграрыі Жыткаўшчыны ўмеюць і могуць вынікова працаваць.
— Сёння эканамічнай асновай гаспадарак з’яўляецца жывёла-гадоўля. Наколькі паспяхова развіваецца гэты напрамак сельгасвытворчасці?
— Я б сказаў, даволі інтэнсіўна. Зараз узводзіцца малочнатаварны комплекс у сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба. Не зусім даўно здадзены ў эксплуатацыю такі ж аб’ект у ААТ “Дзякавічы”. Новабудоўлі, памяшканні для ўтрымання кароў і даільны блок, з’явіліся на фермах ААТ “Тураўшчына” і КСУПа “Чырвоны Бор”. І гэта без уліку планавых работ па падрыхтоўцы жывёлагадоўчых аб’ектаў да зімоўкі грамадскага статку.
Што тычыцца нашых вытворчых паказчыкаў, то тут таксама ёсць на каго раўняцца, і ў вобласці мы не горшыя. Ужо амаль па дзесяць тон малака надаілі ад каровы на МТК сялянскай гаспадаркі М.Р.Шруба, прыкладна па сем — на МТК “Дзякавічы”, больш за пяць — у ААТ “Прыазёрскае-Агра”. Адносна агульнага здабытку: валавы надой па раёну за дзесяць месяцаў склаў 48225 тон і вырас на 5,3 працэнта. Лепей працуем і па іншых пазіцыях. Нездарма на абласных “Дажынках” у ліку ўзнагароджаных была і група прадстаўнікоў нашай жывёлагадоўчай галіны: ветэрынарны ўрач ААТ “Тураўшчына” Павел Аліфіравец, заатэхнік-селекцыянер Юрый Дарошка.
— Добры знак на перспектыву, калі такімі тэмпамі пашыраецца і абнаўляецца матэрыяльная база галіны. Але нельга забываць і пра выслоўе, што малако ў каровы на языку. Наколькі плённа спрацавалі на сенажацях?
— На адну ўмоўную галаву маем амаль па 32 цэнтнеры кармавых адзінак. Значна болей чым летась назапасілі і сенажу,  больш за восемдзясят тысяч тон. 178 тон кукурузнага сіласу таксама добры падмурак для паспяховай работы жывёлагадоўлі. На корманарыхтоўцы намнога лепей мінулагодняга спрацавалі ў КСУПах “Бялёў”, “Чырвоны Бор”, ААТ “Тураўшчына” і сялянскай гаспадарцы М.Р. Шруба. Так што ёсць усе падставы для захавання росту вытворчасці малака і мяса.
Сяргей Белка


 Республиканское унитарное предприятие «Национальный центр электронных услуг» Национальный банк Республики Беларусь Национальное агентство инвестиций и приватизации республика Беларусь

Интернет-ресурсы