Профилактика COVID-19
Календарь событий Житковщины - 2021
Новае Палессе
Рус
Eng
Бел

Приемная райисполкома

Адрес райисполкома:
247960 г. Житковичи,
ул. Энгельса, 3
Телефон/факс приемной:
(8-02353) 5-00-02

E-mail: isp@zhitkovichi.gov.by

Райисполком
Главная Новости Новости района

Новости района

22 сентября 2021

З кнігай па жыцці 


Калі большасць з нас успрымае чытанне як прыемнае баўленне часу, то для Марыны Шышанковай гэта яшчэ і прафесійны абавязак. Дваццаць трэці год яна працуе ў цэнтральнай раённай бібліятэцы і без кнігі ўжо не ўяўляе свайго жыцця.
– Напэўна адзін дзень яшчэ б і вытрымала, – з ходу прызнаецца ў любові да сваёй справы Марына Анатольеўна, – і то, калі б захапілі іншыя справы. Знаёмства з пісьмовымі крыніцамі стала пастаяннай патрэбай, нібы ежа і сон.
Між тым, у бібліятэкары жыткаўчанку прывяла выпадковасць. У школе дачка кадравага афіцэра марыла пра археалогію. Сярод уступных экзаменаў на профільны факультэт значылася беларуская мова, а праз частыя службовыя пераезды сям’і гэты прадмет школьніца не вывучала. У выніку дакументы Марына падала ў бібліятэчны тэхнікум Калініграда, горада яе мамы, дзе яны на той час жылі.
– Сёння разумею, што, відаць, так было наканавана лёсам, – па-філасофску разважае жанчына. – Да чытання там мяне заахвоціла стрыечная сястра (разам з цёткай яны мае калегі). У выніку ўстанову скончыла з чырвоным дыпломам і разуменнем правільнасці прафесійнага выбару.
Першыя восем гадоў у Жыткавічах Марына Шышанкова працавала бібліятэкарам, а пасля атрымання завочна вышэйшай адукацыі ўзначаліла аддзел абслугоўвання і інфармацыі. Актыўныя чытачы ведаюць, наколькі рознабаковая дзейнасць у супрацоўнікаў кніжнай скарбніцы. Апроч непасрэдна  выдачы літаратуры, яны актыўна ўдзельнічаюць у гарадскіх культурна-масавых мерапрыемствах, самі ладзяць асветніцкую работу сярод наведвальнікаў, пішуць сцэнарыі, падчас святаў ператвараюцца ў акцёраў. А галоўнае патрабаванне, па меркаванні Марыны Анатольеўны, быць у курсе кніжных навінак, шмат чытаць, каб зацікавіць творам, параіць тую ці іншую кнігу. Сама жанчына аматар твораў сучасных аўтараў, з класікі яе любімы раман «Майстар і Маргарыта» Міхаіла Булгакава.
– Канечне, нельга не заўважаць, як лічбавыя тэхналогіі і Інтэрнэт уплываюць на чытанне, але ж я веру, што бібліятэкі будуць жыць доўга. Сапраўдныя прыхільнікі кнігі ідуць да нас, у тым ліку, каб абмяняцца думкамі, пагутарыць, далучыцца да культуры. Няхай большае ў нас наведвальнікаў і папаўняюцца фонды.
Лічбы і факты
 Дзень бібліятэк у нашай краіне святкуецца з 2001 года. Яго дата абрана ў гонар заснавання галоўнага кнігасховішча – Нацыянальнай бібліятэкі.
 У раёне – 27 бібліятэк, у тым ліку дзве гарадскія, адна – дзіцячая.
 У іх штаце 39 спецыялістаў, агульны персанал – 60 чалавек.
 Сярэдні ўзрост работнікаў – 43 гады, профільную адукацыю атрымалі 27 чалавек, 13 бібліятэкараў скончылі ВНУ. 
 Чытачамі з’яўляюцца без малога 20 тысяч жыхароў раёна. На абанеменце цэнтральнай бібліятэкі ўлічана 3400 чалавек.
 Сукупны кніжны фонд складае звыш 261,5 тыс. экземпляраў, амаль 52 тысячы з якіх захоўваецца ў Жыткавіцкай цэнтральнай бібліятэцы.
 Бібліобус ці перасоўная бібліятэка абслугоўвае 39 населеных пунктаў нашага рэгіёна.
 Старэйшай бібліятэкай лічыцца тураўская, як пераемніца манастырскага кнігасховішча. На другім месцы па ўзросце – жыткавіцкая, якой у наступным годзе споўніцца сто гадоў. 
 Святлана Шакалян
 Республиканское унитарное предприятие «Национальный центр электронных услуг» Национальный банк Республики Беларусь Национальное агентство инвестиций и приватизации республика Беларусь

Интернет-ресурсы