Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 красавіка 2022

Старому – новае жыццё



У КСУПе “Бялёў” з мэтай павелічэння вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі робяць стаўку на рэканструкцыю фермаў. Зараз актыўна вядуцца работы ў кароўніку на аднайменнай МТФ.

— Пуставала памяшканне не адно дзесяцігоддзе, — расказвае дырэктар гаспадаркі Аляксандр Талмачовец. — Але грамадскае пагалоўе расце. Яго вялікая скучанасць зусім не спрыяе паспяховай працы жывёлаводаў. Таму і вырашылі  задзейнічаць  будынак, які не выкарыстоўваўся. Тым больш што ён знаходзіўся ў здавальняючым стане.

Зразумела, каб працаваць там па сучасных тэхналогіях патрабавалася карэнная перабудова. Для гэтага кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства запрасіла спецыялістаў з ПМК-76, якія і ўзяліся за справу. Спачатку памяшканне ачысцілі ад старога абсталявання, падлогі, кармушак. Потым разбілі стойлы, кармавыя праходы, усё выраўнялі,  засыпалі матэрыялам для бетаніравання. Зараз апошні працэс практычна завяршаецца.

— Работы засталося не так і шмат. Ужо ў маі плануем паставіць тут першых кароў, — расказвае Аляксандр Леанідавіч. — Статак будзе ўтрымлівацца бяспрывязна на мяккай падсцілцы, што аблегчыць працу па гноевыдаленню. Яе станем праводзіць механізавана. Заменіць тэхніка людзей і на кармленні. Даенне ажыццяўляцімем у нашым ДМБ, што таксама станоўча паўплывае на вытворчасць малака.

Пасля таго, як будаўнікі закончаць свае справы,  у абноўленым памяшканні размесцяць дзве сотні галоў дойнага статку. Як сцвярджае кіраўнік, за тую суму, а рэканструкцыя абыдзецца ў 360 тысяч рублёў, гэта даволі добры набытак для  жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі.  Да таго ж маюцца ў КСУПе і іншыя планы, каб пустуючая маёмасць прыносіла карысць.

Сяргей Белка

Фота Аляксандра Кіцуры


Да спіса навін