Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
19 лістапада 2021

Лукашэнка павіншаваў з "Дажынкамі-2021" аграрыяў Гомельскай і Магілёўскай абласцей


19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей абласных фестываляў-кірмашоў "Дажынкі-2021" у Гомелі і Магілёве з галоўным святам хлебаробаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спакон вякоў чалавек, заняты нялёгкай сялянскай працай, карыстаўся ў грамадстве вялікай павагай. І сёння менавіта ад вас, працаўнікоў зямлі, залежыць харчовая бяспека Беларусі", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы ў віншаванні аграрыям Магілёўскай вобласці.
Беларускі лідар адзначыў, што сяляне гэтага рэгіёна ў складаных кліматычных умовах вырасцілі і ўбралі нядрэнны ўраджай збожжавых, кукурузы, бульбы, цукровых буракоў, а цяпер актыўна рыхтуюцца да наступнага сельскагаспадарчага года.
"Упэўнены, бесперапыннае павышэнне працоўнай дысцыпліны, дакладнае прытрымліванне тэхналагічнага працэсу, гаспадарскі падыход да кожнага поля або фермы дапамогуць вам палепшыць паказчыкі па ўсіх напрамках дзейнасці", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў аграрыям Магілёўскай вобласці стабільна высокіх ураджаяў, спрыяльнага надвор'я, прафесійных поспехаў і вялікага асабістага шчасця.
У віншавальным пасланні ўдзельнікам і гасцям "Дажынак" у Гомелі кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Старажытнае беларускае свята завяршэння гарачай пары нясе ў сабе глыбокі сэнс. Гэта час, каб ад усёй душы падзякаваць аграрыям за важную працу".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што гэта свята Гомельская вобласць сустракае з нядрэннымі вынікамі: у засекі накіравана 973 тыс. т збожжа, сабраны ўраджай агародніны, бульбы, закладваюцца кармы для вытворчасці мяса і малака.
"Гэта значыць, што і жыхары Беларусі, і шматлікія пакупнікі нашых прадуктаў харчавання за мяжой будуць у поўнай меры забяспечаны якаснымі, натуральнымі і смачнымі прадуктамі", - канстатаваў Прэзідэнт. Ён выказаў перакананасць, што аграпрамысловы комплекс паўднёва-ўсходняга рэгіёна будзе і далей актыўна развівацца, укараняць усё самае лепшае, перадавое і абавязкова выйдзе на лідарскія пазіцыя ў краіне.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў аграрыям Гомельскай вобласці моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, вялікага асабістага шчасця і высокіх ураджаяў.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса навін