Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Жыткавіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
14 верасня 2021

У Беларусі ў мінулым годзе карыстальнікамі бібліятэк сталі больш за 2,9 млн чалавек

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2020 годзе карыстальнікамі бібліятэк сталі больш за 2,9 млн чалавек, гэта значыць кожны трэці жыхар краіны. Аб гэтым гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.
Штогод 15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. У 2020 годзе ў бібліятэчнай сферы працавалі 13 тыс. чалавек. Большасць з іх (звыш 90 працэнтаў) - жанчыны. Больш як палова супрацоўнікаў бібліятэк маюць вышэйшую адукацыю. Сярэдні ўзрост работнікаў крыху большы за 45 гадоў.
"На пачатак 2020 года ў Беларусі ажыццяўлялі сваю дзейнасць 2509 публічных бібліятэк. Сярод іх 83,6 працэнта былі забяспечаны доступам у інтэрнэт. Для гэтага ў мінулым годзе публічныя бібліятэкі выкарыстоўвалі больш за 8,7 тыс. камп'ютараў", - расказалі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Фонд публічных бібліятэк перавышае 52 млн экзэмпляраў кніг, часопісаў, рукапісаў і іншых крыніц інфармацыі. Нараўне з друкаванымі выданнямі карыстальнікам даступны выданні ў электронным выглядзе: каталогі, публікацыі і іншыя інфармацыйныя крыніцы. У сярэднім на адну бібліятэку прыпадае 21 тыс. экзэмпляраў, на аднаго чытача - 18 экзэмпляраў.
У 2020 годзе карыстальнікам бібліятэк быў кожны трэці жыхар краіны - больш за 2,9 млн чалавек. У сярэднім на адну бібліятэку прыпадае больш за 1,5 тыс. карыстальнікаў. За 2020 год ім было выдадзена больш за 48 млн экзэмпляраў, або па 17 экзэмпляраў аднаму чытачу.
Галоўнае кнігасховішча краіны - Нацыянальная бібліятэка. У ёй сканцэнтравана больш за 19 працэнтаў фонду ўсёй краіны (10,1 млн экзэмпляраў). Колькасць карыстальнікаў бібліятэкі ў 2020 годзе перасягнула 190 тыс. чалавек.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса навін