Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Житковичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 ноября 2021

Са спраў вялікіх і малых 


Усіх жыхароў раёна радуе, калі на нашай малой радзіме большае парадку і прыгажосці. Што асабіста для гэтага робіць кожны, які ўносіць уклад у важную справу?
Крысціна Кірычэнка, г. Жыткавічы:
— Скажу так, усё. Я – работнік камунальнай службы.  І ў добраўпарадкаванні горада разам з калегамі прымаю ўдзел пастаянна. Вось зараз засаджваем клумбы. Летам іх палолі, прыбіралі смецце, зімой чысцім вуліцы ад снегу. Працы ў гэтым накірунку хапае круглы год, але разам з тым радуешся, што яе вынікі заўважаюць людзі і годна ацэньваюць.
Алена Міхнавец, агр. Сяменча:
— Найперш тым, што прымаю разам з калегамі ўдзел у суботніках па навядзенні парадку ў нашым паселішчы. Вось і нядаўна вучні  разам з настаўнікамі Чырванаборскага дзіцячага сада-сярэдняй школы правялі такое грамадска-карыснае мерапрыемства. Разам прыбралі тэрыторыю ля ўстановы і ў парку. Надвор’е спрыяла рабоце, таму разыходзіліся з добрым настроем.
Аляксандр Салко, г. Жыткавічы:
— Лічу, каб паўсюдна быў парадак, кожны гаспадар павінен праявіць дбайнасць на ўласнай сядзібе. Асабіста я імкнуся, каб ля двара і ў ім своечасова падкошвалася расліннасць, прыбіралася смецце, абнаўлялася агароджа. Хаця мой дом і неновы, але стараемся, яго падфарбоўваць, каб выглядаў прыстойна. А вось жонка пастаянна разбівае кветнікі. І гэта па сілах зрабіць усім.
Ігар Галавач, г. Жыткавічы:
— Для мяне, як кіраўніка ААТ «Жыткавічыхімсервіс» такія клопаты не ў навіну.  Знаходжу час, каб разам з калектывам добраўпарадкаваць вытворчыя тэрыторыі і магчымасці, каб аказаць дапамогу падшэфным установам і гораду ў навядзенні парадку. Мы ўсе павінны быць  адказнымі за стан агульнага дома, у якім жывём.
Сяргей БЕЛКА. Фота аўтара і з архіва «НП»

К списку новостей