Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Житковичский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
12 ноября 2020

У калектыва Жыткавіцкага ПМС новы аб’ект

У калектыва Жыткавіцкага ПМС з’явілася новае поле для дзейнасці. Спецыялісты прадпрыемства распачнуць рэканструкцыю на ўчастку “Чырвонае” Найда-Бялёўскай і Жыткавіцкай  меліярацыйных сістэм. 

Дзякуючы праведзеным работам акцыянернае таварыства “Прыазёрскае-Агра” атрымае ў карыстанне 165 гектараў зямельных угоддзяў.  Праект будзе рэалізоўвацца ў дзве чаргі. На выкананне неабходных мерапрыемстваў выдаткавана 712458 рублёў. Гэта не першая буйная справа, за якую бяруцца працаўнікі Жыткавіцкага ПМС. У прыватнасці, толькі сёлета імі перададзена сельгасвытворцам пасля аднаўлення больш як шэсць соцен гектараў меліярыраваных земляў. Так, на 402 гектарах цяпер гаспадарыць акцыянернае таварыства “Людзяневічы”. Яшчэ 250 гектараў, дзе пашчыравалі спецыялісты арганізацыі, прыносяць карысць аграрыям Рэчыцкага раёна. Здадзена і першая чарга дзяржаўнай мяжы, на працягу 20 кіламетраў якой жыткаўчане правялі дэмаркацыйныя мерапрыемствы.
Сяргей БЕЛКА

К списку новостей